Пасля чарнобыльскае навалы
На Беларусь прыпала
210 — з 300 —
Херасім.
Хапіла ўсім.
Атам
Зрабіў Беларусь удавою.
А ва ўдавы
He зачыняюцца хлявы,
Павыпушчана гавяда.
Статак пасвіць бяда.
А ва ўдавы
Някошаныя паплавы
I пожні някошаныя,
Госці запрошаныя
З ласкі бяды.
На Дзяды.
Маўклівы кат
He мыліць пяткі.
На нашай зямлі
Ці паўторыцца наш працяг?
Ці ў жарстве захаваецца след?
Як стронцый трашчыць
У нашых касцях,
Ці чуе свет?