З хронікі бяды
Ваша адзнака: Нет Сярэдні: 4.7 (3 галасоў)
…Перазвоньваліся начальнікі: 
– Што чуваць?
Што казаць? 
Што рабіць?.. 
– Вы галоўнае там – 
  без панікі. 
Не надумайцеся трубіць… 
– На палях – трактары і людзі. 
Пасяўною занята сяло… 
– А што будзе, тое і будзе. 
Толькі б панікі не было! 
– Ходзяць чуткі… 
– Спыніць рашуча! 
– Кажуць фізікі… 
– Абвяргаць! 
І галоўнае – не накручваць 
І залішне не думаць… 
     маць… 
…Над загадкамі і сакрэтамі, 
Быццам зрэбныя ніткі бяды, 
Працягнуліся між кабінетамі 
Тэлефонныя правады. 
А ўжо стома гняце свінцова. 
А ўжо ў горле засохлым пяршыць. 
І падумаць бы, 
                       як не прамову, 
А жыццё сваё завяршыць… 
Трубка стала перагравацца, 
Як гарматнае джарало: 
– Што вы лезеце з радыяцыяй?! 
Толькі б панікі не было!!!   

Аўтары
Лічыльнікі
Раім наведаць

Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь