Як многа чарнобыльскі ўдар...
Ваша адзнака: Нет Сярэдні: 4.8 (14 галасоў)

Як многа чарнобыльскі ўдар
Прынёс на зямлю нашу бедаў...
Са стронцыем сёння паснедаў,
З плутоніем, мусіць, абедаў
I з цэзіем вымыў свой твар.

Каму толькі дзякуй сказаць,
Убачыць ягоныя вочы?
На жаль, ён сустрэчы не хоча
Ні днём, ні пад вечар, ні ноччу,
Не хоча падзяку прыняць!

Аўтары
Лічыльнікі
Раім наведаць

Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь