Як хочацца жыць!
Ваша адзнака: Нет Сярэдні: 4.8 (4 галасоў)

Блакітнае неба,
I сонейка ззяе!
Чаго яшчэ трэба —
Вясна наступае...

Іскрысты прамень
Датыкнуўся да глебы,
I сокі бруяцца
У рошчыне хлеба.

Як хочацца жыць,
Працаваць, прытуліцца
Да матчынай шчырай,
Ласкавай зямліцы!

Ці можна паверыць,
Што здрадзіла маці?
Ці можа мяне
Зямля ашукаці?

Чаму я размову
Такую вяду?
Бо нельга адвесці
Ад сада бяду.

I нельга напіцца
Крыштальнай вадзіцы.
I нельга умыцца
Бліскавай расіцай.

Чужая зямля,
Чужыя куты,
Калі я вярнуся
Дахаты сюды?

Не ведалі дзеці,
Што чорны Чарнобыль
Надоўга раскіне
Смяротныя промні...

Аўтары
Лічыльнікі
Раім наведаць

Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Як нас знаходзяць