Вясна трывогі нашай
Ваша адзнака: Нет Сярэдні: 4 (1 голас)
Першы гром, 
                    дрымотны і далёкі, 
як з нябыту рык старога тура. 
У блакіце, 
                 выцвілым ад спёкі, 
лесавых аблок архітэктура. 

Белыя харомы і павеці 
панавіслі з комінам нароўні. 
Ці не з Прыпяці 
                          іх суне вецер 
над бядою Ельска і Нароўлі? 

На шляхі, 
на поймы – 
вецер з поўдня; 
на раллю, 
на вецце – 
з поўдня вецер! 

Двор акрыўшы 
                       шалясцістай капай, 
застучэў у смоль закотных дошчак, 
зашаптаў у шыбы і закапаў 
звонка ў пашчы бочак 
                                    смутны дожджык. 

Зноў цярпі, як некалі ў акопе. 
Думка б’ецца, малання ў палоне: 
штó ў вясняным частазвоне кропель – 
ёд ці стронцый?.. 
                          Цэзій ці палоній?.. 

Вон смарчкі, 
бярозавік – з вядзерца! 
Слепа 
страх ліецца. 
Ціха, сэрца. 

Можа смерць устаць сцяной калосся, 
выспець на паляны невідома. 
Колькі жыць, мой свеце, засталося, 
і лясной вястунцы невядома. 

Колькі год?.. Спытаем у зязюлі, 
без даверу варажбітцы шэрай. 
Весень, весень… 
                          Мы з табой адчулі 
цяжкі подых 
                   атамнае эры.   

Аўтары
Лічыльнікі
Раім наведаць

Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Як нас знаходзяць
-