Вяскоўцам маім
Ваша адзнака: Нет Сярэдні: 4.7 (13 галасоў)

Я еду кожны год туды,
Хоць часам нехта наракае,
Да роднай хаты, на клады,
Бо сэрцу міла ў родным краі.

Адплачу боль і адлюблю
Адзін за ўсіх аднавяскоўцаў,
Зямлю сваю прыгалублю,
Якую так спаганіў стронцый.

Аптымістычна не пішу,
Хоць веру шчыра ў адраджэнне,
Навек аддам сваю душу
Сваёй зямлі ў распараджэнне.

Хоць кропельку, на нейкі час
Загою раны -- на імгненне.
Мой край дась сілаў у запас,
На дзесяць жыццяў блаславенене.

Каб я дажыў да той пары,
Да гэткіх радасных хвілінаў,
Каб вёдры бразнулі ў двары,
Тады б спакойна свет пакінуў.

Аўтары
Лічыльнікі
Раім наведаць

Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Як нас знаходзяць
  • https://yandex.ru/clck/jsredir?from=yandex.ru%3Bsearch%3Bweb%3B%3B&text=&etext=1820.UJvVwdnVV2SKmtmaN2tIxC4utNFNXLy02ZQA0bYVPjQD4wVTrHYStvedViIHDO2Y.5c053414c2f55afbc8d106949063bf4a3ae4c7d9&uuid=&state=_BLhILn4SxNIvvL0W45KSic66uCIg23qh8iRG98qeIXmeppkgUc0YGv9iZwKiy-E54GYiollMFA&data=UlNrNmk5WktYejR0eWJFYk1LdmtxclhMaXo1OWE3M1ZLUmQ0ODZkU1kyRmN4bnBOZFlRaHQ0OU50V2ZWNmZ5VE5OY2VRLWdXdXpJaGVYZWxsal9wY2dzbGF0eHNtQVlpQVgyNWladFdFQWNoOWY2Vk1ncEZnSUFOcHp6VGkxTW8&b64e=2&sign=4326e312a9d544e202d0c9f998876e5b&keyno=0&cst=AiuY0DBWFJ7IXge4WdYJQYpgPUyh7uQlmG1oNODA9uuebH2NWap2zZZVJkLuhWx8JTuu0bCzecn8L3WTLIuaPHGZKsJeoD7sBejQfwkW6RcRbF0dqGmirteUXCVlVdpRShY8KXV_Vo3sbZJLCGBAsw&ref=orjY4mGPRjk5boDnW0uvlrrd71vZw9kp5uQozpMtKCXEfKO1imoOExiLIvdKj8nNbSpz0QMVSuotpn2WPvNjnk7IV1gkypzYpNC6M724Tt-jwTns4EwLBw&l10n=ru&cts=1529106610357&mc=6.91101659579