У гасцях добра, а дома лепей
Ваша адзнака: Нет Сярэдні: 5 (1 голас)

Жыццё пражыць —
не поле перайсці.

Народная прыказка

Жыццё! Як радуецца кожная маці, калі дорыць жыццё свайму дзіцяці. I пакуль мы, дзеці, вельмі слабыя, яна абараняе нас ад любой нягоды. А сёння? Хіба можа маці абараніць нас адна ад бяды, якая прыйшла да ўсіх беларусаў?

Роўнымі радамі разбягаюцца хвалі пасля парахода, што плыве па рацэ. Зялёным покрывам рассцілаецца трава па берагах. Едзеш і любуешся вёскамі, гарадамі, якія раскінуліся на ўзбярэжжы ракі Прыпяць.

Вось і Чарнобыль...

Калі здарылася аварыя, мне не было і шасці гадоў. Але я добра памятаю, як аб гэтым паведамілі па радыё і тэлевізары. Памятаю, як занепакоіліся мае бацькі. Маці кожны дзень прасіла мяне менш бегаць па вуліцы. Але ці можна было ўседзець у хаце, калі на дварэ вясна. Сонца так і клікала на вуліцу. Тады я не разумеў, што гэта за бяда, ад якой мы павінны былі хавацца ў хаце, не піць цёплае малако з-пад каровы, не ісці ў лес. Праз наш пасёлак ехалі аўтобусы з дзецьмі — іх везлі далей ад бяды. Я бачыў заплаканых жанчын.

Праз месяц і я разам з сястрой і бабуляй паехаў на ўсё лета ў Разанскую вобласць да бабулінай сястры, як тады казалі, — далей ад бяды. Там было добра, але мы сумавалі па бацьках, бо ніколі не разлучаліся з імі надоўга. Мы сумавалі па сваіх родных мясцінах, па сваім двары, дзе раслі шмат дрэў і кустоў. Нам карцела адчуць водар бярозавага соку, ягад, якіх так многа ў нашых лясах.

Лета праляцела хутка, і мы вярнуліся дадому. Але радасці не было. Бо толькі і гаварылі аб радыяцыі. У гэтым жа годзе памёр ад лейкеміі мой сябар Слава. Памёр на руках у свайго бацькі. А як хацелася яму жыць! Гэта вядома толькі яго бацьку, які разам з ім быў у бальніцы да апошняй хвілінкі ягонага жыцця.

Мы кожнае лета ездзім куды-небудзь, каб паправіць сваё здароўе. Але я чамусьці думаю: ніхто сёння не дасць гарантыі, што я або мае родныя не можам цяжка і непапраўна захварэць. Гэтага я вельмі баюся.

Аб Чарнобылі нельга забываць, ён усё часцей і часцей нагадвае аб сабе. З'явілася шмат людзей з рознымі хваробамі, пра якія ў гэтых мясцінах раней ніхто не чуў. Гэтую цяжкую ношу Беларусь нясе ў адзіноце, бо няма больш былога СССР.

Далёкае замежжа дапамагае нам лекамі, запрашае да сябе на адпачынак нашых дзяцей. Але хіба можна даць прытулак усім хворым? Здаецца мне, што выйсця няма і нашай шматпакутнай Беларусі давядзецца адной перанесці гэтую навалу. Ці справімся мы з ёю? Каго я ні слухаў, колькі ні чытаў кніжак, газет, часопісаў, ніхто не можа адказаць на гэтае пытанне.

Армированные цилиндры - железобетонные колодцы для канализации изготавливают из тяжелого бетона. . Перейти по ссылке и заказать наградной наперсный крест из дерева, латуни или драгоценных металлов.

Аўтары
Лічыльнікі
Раім наведаць

Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Як нас знаходзяць
-