У чарнобыльскай зоне
Ваша адзнака: Нет Сярэдні: 4.8 (5 галасоў)

У чарнобыльскай зоне
Хаце,
Як старэнькай пакінутай маці,-
Дзьверы забілі цвікамі.
Каб крычаць не магла
Ад гора.
А вокны дошкамі пазабівалі-
Каб бачыць яна не магла
Гарору:
Як дзікім чартапалохам
Двор зарос.
Агарод быльнягом буяе.
Як чарнобыльскі вецер
Здзічэлы
Ваўкамі па краю гуляе.
Як святыя крыніцы усе
Атрутнымі сталі -
У стронцыі-брудзе.
І, як свечкі-бажніцы,
Смяротным полымем чорным
Свецяцца людзі.

Аўтары
Лічыльнікі
Раім наведаць

Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Як нас знаходзяць
-