Цяжка без песні...
Ваша адзнака: Нет Сярэдні: 5 (2 галасоў)
He натхняюць ні веліч, ні дробязь,
Hi даспелае зерне:
Цяжка без песні, цяжка, Чарнобыль,
Цяжка неймаверна!..
Бор, як жаніх, дуброва — аздобай
Марціраноснае зоны?..
Цяжка без песні, цяжка, Чарнобыль,
Цяжка безадзоўна!..
 
Прагнеш сам новае песні спробай
Стаць, галашэнням заўчаснай?..
Ці нам абодвум маўчаць, Чарнобыль:
Цяжка ж няшчасным і шчасным!..

Няшчасным, якім можа здацца песня
Прывідам адпявання —
Соллю на раны, на балеснасць
Балахонаў саванных;

Ну, а таму, хто, бяды несвядомы,
Крочыць па ёй бяспечна,
Як, як спяваць мне яму, невядома,
Каб з розумам і чалавечна?!

Цяжка без песні і з песняй,
                                           Чарнобыль,
Цяжка неймаверна...
Каменнымі кроплямі сэрца дробіць
Зерне, якое — не зерне!..

Аўтары
Лічыльнікі
Раім наведаць

Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь