Свеціць сонейка, ідуць дажджы...
Яшчэ не ацэнена

Каторы год гэты цудоўны край, які называлі жамчужынай Беларускага Палесся, прыцягвае пільную ўвагу вучоных і спецыялістаў амаль усяго свету. Да той трагічнай красавіцкай ночы 1986 года, калі на дубровы і лясы, на палеткі і квітнеючыя сады пасыпаўся "мірны" атам, гэты куток быў, бадай, адным з самых чыстых у Беларусі. Ды Чарнобыль не спыніў жыццё. Яно працягваецца. Свеціць сонейка, ідуць дажджы, растуць дрэвы, цвітуць кветкі, смяюцца дзеці. Гэта звычайная з'ява. Так і павінна быць. Чалавек нараджаецца для таго, каб радавацца і жыць.

Прыгожа летам у лесе! Ён вабіць шолахам лісточкаў, водарам траў, спевам птушак. Заходжу ў яго, нібы ў казку. Схіляюся і хачу паспрабаваць духмяную ягадку. I раптам, як іголкай, праймае ўсведамленне: нельга!

Слёзы застываюць на вачах. З грудзей хоча вырвацца крык. Ды хто яго пачуе? Ва ўсіх такі ж боль.

А каго ў летні час не кліча да сябе рэчка? Жоўты пясочак на беразе, зялёная траўка на лузе. Прыемна прабегчыся па пясочку, па мяккай траве. Але ж не! Гэта раней, да Чарнобыля. А цяпер пясочак тоіць у сабе цэзій, стронцый, плутоній. Якое страшнае словазлучэнне!

Ах, рэчка, рэчка! Не кліч мяне да сябе!

Хачу падставіць твар сонечным промням. Яны пяшчотна лашчаць маю скуру. Мне падабаецца загараць. Але ж не!

Сонейка, сонейка! Кажуць, твае промні таксама небяспечныя. Лепш адысці ў цянёк. А вось цудоўная вадзічка, серабрыстая рыбка, якая плюхаецца ў ёй... Стой, небяспечна!

Тысячы жыхароў забруджаных раёнаў пакінулі свае вёскі. Па-рознаму склаўся іх лёс. Адны прыжыліся ў новых мясцінах, другія вярнуліся назад у свае сядзібы і жывуць там, як і раней. Жыхарам нашага раёна можна заставацца і жыць у сваёй зоне, хадзіць у лес.

Часам мы забываем аб тым, што "дараваў" нам Чарнобыль. Асабліва я нікога не магу вінаваціць у тым, што здарылася, бо яшчэ мала разумею ў жыцці. Беларусы не аблыселі, не зрабіліся дзікунамі, як думаюць пра нас многія, каго не напаткала такое гора. Але ўсведамляю адно, што хварэю вельмі часта. Я зайздрошчу тым дзецям, якія едуць лячыцца за мяжу. А ўсякі раз, калі чую слова "Чарнобыль", да болю сціскаецца сэрца.

Ах, Чарнобыль...
Чарнобыль...
Чарнобыль!
Неславутая ў свеце АЭС!..
Ты ў свае праглынула вантробы
Нашу вёску, і поле, і лес.

Туманам засцілаюцца вочы, баліць душа. А за што? Адкуль такое гора? Можа, гэта Божая кара? Але ў чым вінавата менавіта я?

Хутка настане час, калі я скончу школу, пайду вучыцца далей. Не хачу, каб недзе там, у свеце, людзі даведаліся, адкуль я, у якой зоне жыла. А цяпер я тут жыву. I гэта забруджаная зямля — мая зямля, хоць і небяспечная, але мая!

Аўтары
Лічыльнікі
Раім наведаць

Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Як нас знаходзяць
  • https://yandex.ru/clck/jsredir?from=yandex.ru%3Bsearch%3Bweb%3B%3B&text=&etext=1821.53dZadPd2LUjeFN8fWfdOLF6IgoV2MR_ZrRuijfikNeJhZA9xjPvNp5y-Sr6jPav.c3140b59fbb9e9e26691bc335754d87e98a63d3c&uuid=&state=_BLhILn4SxNIvvL0W45KSic66uCIg23qh8iRG98qeIXmeppkgUc0YMIVJNtoWDTa6Ctl47TPu5I&data=UlNrNmk5WktYejR0eWJFYk1LdmtxclhMaXo1OWE3M1ZLUmQ0ODZkU1kyRW1uRVAySnBLMGRzT3ZQMGk2SGx6emlCWnFnSXotbUFMLTdENkpBVHBzWDhIYzBsSmQ4dHF2RnB1Sk13RWhYa3lZd3hxOG90V0ZyNWZuWURzY01XSXFXSGhKRnJCcTJoSTgwa3h5YnNZRGtB&b64e=2&sign=f9eb27738518f775bcf8493701b99773&keyno=0&cst=AiuY0DBWFJ7IXge4WdYJQYuwSQLovbTToYYQUJLyKooOdVYH3NxTEPKHLgTuZe6-edE0t1H0D2Tu080sFSFJ-BfzqRTtUSIj8S1Jm7NWaSQIOsEVOXQ5DqVYQRZhMongjGKRgc1agJSIHYbAwRAv6jtfiiED5XJQ&ref=orjY4mGPRjk5boDnW0uvlrrd71vZw9kp5uQozpMtKCWbgDHRNa-0yqqgGhrTTFtMxlSXxkAmTXlOqOnFJCxmmgY4T4FgrvA4XzEhSNqgUrp3gP9pDgORokXeG59Uy4oE&l10n=ru&cts=1529130922779&mc=4.81590940382