Смуткую, плачу і баюся...
Ваша адзнака: Нет Сярэдні: 4.7 (13 галасоў)

Смуткую, плачу і баюся,
I праклінаю з болем долю,
Якая ў край мой на абрусе
Паднесла стронцый з хлебам-соллю.

Мая задумная Айчына!
Мая калыска, доля, маці!
Адужай чорную часіну
I вер, што будзе, будзе шчасце!

За што табе такое гора?
Яго ж і так ужо хапала:
Твае блакітныя азёры
Кроў неаднойчы напаўняла.

О край мой, белая старонка,
О Беларусь, не памірай!
Ты выжывала з песняй звонкай,
Дык заспявай зноў, заспявай.

Аўтары
Лічыльнікі
Раім наведаць

Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Як нас знаходзяць
-