Смутак чорных начэй
Ваша адзнака: Нет Сярэдні: 4.6 (10 галасоў)

Напнула
Сутонне
Крысом
І грудзі тугою пячэ.
Блакітны
Не мроіцца
Сон.
Да золку не звёў вачэй
Мне смутак чорных начэй.
Жалобаю,
Жалем,
Журбою
Чарнобыльскі сухавей
Калыша вячыстыя хвоі.
Мяне прытуліў да плячэй
Смутак
чорных
начэй...

Аўтары
Лічыльнікі
Раім наведаць

Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Як нас знаходзяць
-