Ружовасць
Ваша адзнака: Нет Сярэдні: 5 (13 галасоў)

Як люблю я ружовае неба,
Так ружовасці слоў не люблю.
Апускацца часцей бы нам трэба
На рэальную нашу зямлю.

За высокай, з графінам, трыбунай
Ружавее паголены твар,
I звіняць зружавелыя струны,
Пачарнелых не бачачы хмар.

I грукочуць у такт барабаны,
Выдае зычны бас кантрабас,
Звонам з верхам напоўненых шклянак
Горла рве малады дзікабраз.

Памутнелыя вочы закрыўшы,
Ён высокія ноты бярэ,
I пішчаць ля яго, быццам мышы,
Прастытуткі з начных кабарэ.

I зліліся ў ружовую гаму
Над трывожнаю нашай зямлёй
Счырванеласць вачэй наркаманаў,
Трыбухатых трыбун гемарой.

Спахапіліся! Толькі б не позна...
Ачышчэння варушыцца гром.
...Ля Чарнобыля пуста ў барознах,
Што памёрлі пад страшным дажджом.

Аўтары
Лічыльнікі
Раім наведаць

Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Як нас знаходзяць
-