Рабінавая ноч
Ваша адзнака: Нет Сярэдні: 5 (3 галасоў)

Ноччу на пужлівую маланку
Сумнымі вачыма я гляджу,
Слухаю пяшчотна калыханку
Бліскавічна-зорнага дажджу.

З подыхам далёкай навальніцы
Мроіцца палеская зямля.
Стукаюць маленства аканіцы,
Будзяць успаміны спакваля.

Гулкія грамовыя раскаты
Джаляць неадступнаю тугой.
Край мой на крыжы распяты,
Я – яго замучаны ізгой.

Хоць ты захлыніся ў адчаі,
Хоць ты дзікім голасам крычы,
Памяць мне ў мроі зазірае
Позіркам рабінавай начы.

Аўтары
Лічыльнікі
Раім наведаць

Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Як нас знаходзяць
-