Перасяленне
Ваша адзнака: Нет Сярэдні: 5 (3 галасоў)

Стыне боль над роспаччу праклёну
Душаў дрэваў, траваў і вады,
Што плывуць над Прыпяццю замглёнай
Прывідам анёлаў і святых.

Так сыходзіць неба ў адначассе
Перад біблейскім ядзерным канцом,
Перад людскім аплаканым няшчасцем
Светлым промнем веры ў жыццё.

То душа зямлі ў пакутах б'ецца
Плачам чорным ветру і дажджоў.
Хмурнай золлю плач той раздаецца
Ля радзімых вечных курганоў.

Кветкі стомлена да траў хінуцца.
Колькі ў дрэваў засталося сіл?
Божа мой, не дай нам не вярнуцца
Да бацькоўскіх зрынутых магіл.

Сілу дай спакутаваным людзям
Роднага паветра удыхнуць.
Чорны стронцый апякае грудзі...
Лёгка каля продкаў тут заснуць.

Аўтары
Лічыльнікі
Раім наведаць

Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь