А пад раніцу глуха зямля задрыжала...
Ваша адзнака: Нет Сярэдні: 5 (4 галасоў)

А пад раніцу глуха зямля задрыжала,
І вятрыска не змог мерны гул пагасіць –
Па маўклівых прасеках, палянах, прагалах
Праімчалі задыханым статкам ласі.

Хто ім значыў у шэрым тумане дарогі?
Што на ногі ўзняло іхні кемлівы род?..
Аб старыя яліны ламаючы рогі,
Гнаў важак іх няспынна на ўсход і на ўсход.

У празорлівым воку ягоным сышліся
Вечаровыя здані і пачварныя сны:
Двухгаловыя рыбы, аблезлыя рысі
І сляпыя бяздзюбыя бацяны.

Ён інстынктам спрадвечным высочваў сцяжыны,
Ад знаёмых азёр ласянят адганяў,
Вёў і вёў у дрымучыя нетры чужыя,
Быццам гналася следам ваўкадаваў гайня.

Не даваў перадыху няўцямнаму спеху,
Хоць халоднай расой спакушала трава,
Вечнай памяццю продкаў адчуваў небяспеку,
Ад нязнанай пагрозы статак свій ратаваў,

Нёс па лесе
На капытах
Чарнобыльскі пыл
І чарнобыльскі страх…

Аўтары
Лічыльнікі
Раім наведаць

Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Як нас знаходзяць
-