Настальгія
Ваша адзнака: Нет Сярэдні: 5 (1 голас)

У Палесскай глушы
Бліз Нароўлі-мястэчка
Там павольна цячэ
Невялікая рэчка.
То схаваецца з лесе
То ў балотах блукае
Быццам некага там
З часоў даўніх шукае!
Вербы нізка к вадзе
Веткі- пасмы схіляюць
І чароты над ей
свае песні спяваюць.
У тых песнях чуць сум
Аб Смалегаўскаай Рудні
Бо гаворкі не чуць
Ні па святам ні ў будні.
Знікла веска с зямлі
Ціха стала бязлюдна
Хаты знішчаны ў шчэнт
Люд раскідан паўсюдна...
І нябачна сялян
Што касілі аралі
Песен звонкіх не чуць
Што дзяўчаты спявалі...
Нават пеўні маўчаць
Не пяюць спазаранку
Пастухі як раней
Не устаюць на світанку.
Ранкам ў лес па грыбы
Больш ніхто не спяшае
Ні суніц ні чарніц
Зараз тут не збіраюць.
Смех дзіцячы замоўк
Параз'ехалісь людзі
Новых хат будаваць
Больш ніхто тут не будзе.

Аўтары
Лічыльнікі
Раім наведаць

Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Як нас знаходзяць
-