Нашай памяці прысак
Яшчэ не ацэнена

Радыяцыя паступае да нас, у жыццё, з касмічных промняў, ад радыеактыўнай горнай пароды ды з Іншых прыродных крыніц. Яна няўлоўная для органаў пачуццяў. Паражэнне наступае тады, калі радыеактыўныя рэчывы распадаюцца і часцінкі распаду пранікаюць у клеткі, выклікаючы ў іх структурныя змены.

Горад Чарнобыль быў заснаваны за тры стагоддзі перад тым, як Калумб адкрыў Амерыку, за пяцьсот гадоў да таго, як Пётр Першы стварыў Расійскую імперыю. На працягу васьмі соцень гадоў жыхары горада і яго ваколіц працавалі на зямлі, вырошчвалі жыта і проса, буйную рагатую жывёлу і свіней. Грунт быў пясчаны, шмат навакольнай зямлі было забалочана, што рабіла яе мала прыдатнай для земляробства. Напалеон і Гітлер спрабавалі захапіць тутэйшыя землі, але атрымалі паражэнне. Пераадольваючы голад, варожую навалу, нашэсці чумы і халодныя зімы, чарнобыльцы трымаліся сваёй зямлі.

Цяпер Чарнобыль фактычна пусты, пакінуты, пазбаўлены чалавечага цяпла, акружаны маўклівым лесам, ён адзін з 179 гарадоў і вёсак, эвакуіраваных пасля найвялікшай у гісторыі чалавецтва атамнай катастрофы.

Будаўніцтва шасціблокавага комплексу ў Чарнобылі стала гордасцю савецкай атамнай энергетыкі. Першы блок Чарнобыльскай АЭС быў пабудаваны ў 1977 годзе, а другі, трэці і чацвёрты — адпаведна ў 1978, 1981 і 1983 гадах. Пяты і шосты блокі планавалася задзейнічаць у 1988 годзе. Рэактары Чарнобыльскай АЭС па канструкцыі былі падобны адзін да аднаго. але адрозніваліся ад рэактараў, што выкарыстоўваюцца ў ЗША. Па-першае, дзеля запаволення ядзернай рэакцыі ў рэактарах Чарнобыльскай АЭС ужываўся графіт, а не вада. У выніку гэтай, а таксама іншых канструкцыйных асаблівасцей павялічылася небяспека выхаду рэактара з-пад кантролю пры пашкоджанні ахаладжальнай сістэмы. Па-другое, хоць чарнобыльскія блокі і былі атулены моцнымі сценамі, яны размяшчаліся ў будынках, якія не мелі над сабой бетонных купалоў.

Падзеі. якія прывялі да аварыі, пачаліся ўранку 25 красавка 1986 года. Згодна з загадзя складзенай праграмай, планавалася спыніць чацвёрты блок і правесці эксперымент. Мэта эксперыменту была ў тым, каб вызначыць, колькі часу турбіны генератара змогуць па інерцыі вырабляць электраэнергію і тым самым прыводзіць у дзеянне вадзяныя помпы для ахалоджвання рэактара пасля таго, як перапыніцца звычайнае паступленне электраэнергіі.

26 красавіка 1986 года падачу пары ў турбагенератары спынілі. I амаль адразу работа ахаладжальных помпаў запаволілася, а струмень вады, што паступаў да стрыжня рэактара, рэзка зменшыўся. Сістэма аўтаматычнага выключэння рэактара ў гэты час была адключана. На працягу нейкага моманту тэмпература ў стрыжні рэактара рэзка паднялася, тым самым спыніўшы некіруемую ланцуговую рэакцыю. У 1 гадзіну 23 хвіліны чацвёрты рэактар Чарнобыльскай АЭС выбухнуў. Выбухаў было два — з інтэрвалам у тры секунды. Першы быў выкліканы параю, другі — параю або вадародам, які ўтварыўся пасля таго, як абалонка паліўных стрыжняў пачала растоплівацца і ўступіла ва ўзаемадзеянне з вадою ў камеры высокага ціску. Стрыжань разарваўся на часткі, а тысячетонная накрыўка рэактара ўзляцела ўгору і прабіла дах. Смяротная хмара радыеактыўных рэчываў паднялася ў паветра.

На Чарнобыльскай АЭС падчас аварыі знаходзілася 176 чалавек, але найбольш пацярпелі пажарнікі.

Чарнобыльская катастрофа не перастае апякаць нашы сэрцы незатухаючым прыскам, яна вярэдзіць нашу памяць свежымі ўспамінамі пра нечуваную бяду, што раптоўна абрынулася на прымежныя ўкраінскія, беларускія і расійскія землі, на ўсю планету. I няма той бядзе канца-краю ў нас.

З надзеяй чытаем матэрыялы ў друку, імкнучыся ўведаць праўду пра Чарнобыль, здабыць пэўнасць, пачуць, што ўсё ўжо мінула... Як хочацца часам самога сябе падмануць! У імя жыцця, хоць гэта і завецца абсурдам у свеце катастрофы на атамнай электрастанцыі.

Аўтары
Лічыльнікі
Раім наведаць

Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь