На радзіме
Ваша адзнака: Нет Сярэдні: 5 (2 галасоў)

Хоць сто гадоў міне,
А можа нават дзвесце,
Захочацца ўдвайне
Мне болеч распавесці

Тым, хто не знаў пакут
У сумных успамінах,
Тых, хто радзіўся тут,
Чыя тут пупавіна.

Дзе кожная вярста
На бальшаках вітала.
Тут лес павырастаў,
Дзе кнігаўка гукала.

Спаўна спазналі боль
І памірацьмем з болем,
Да скону чорны боль
Не дась і ў снах патолі.

Спрадвеку вёска нам
Маленства тоіць згадкі.
Я сэрца ёй аддам
На помнік без аглядкі.

25-28 красавіка 2009, раніца

Аўтары
Лічыльнікі
Раім наведаць

Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Як нас знаходзяць
-