На Радаўніцу
Ваша адзнака: Нет Сярэдні: 4 (2 галасоў)

Штогод на Радаўніцу крыж
Мне паўстае перад вачыма,
І вабіць на пагосце ціш –
Не скрыпне аніхто дзвярыма.

Прысніўся бацька зноўку мне,
Як “Чорны воран” свой спявае.
Даўно святла няма ў вакне.
І хата нема сустракае.

І здэцца кліча хтось з кладоў--
Душа тады пакутна ные,
Бо памяць жыцьме пра дзядоў,
Пакуль магілы іх жывыя.

Як пакаяльную віну,
Жалобу ў чарачку наліўшы,
Згадаю – слёзы праглыну,
Да крыжа сэрца прытуліўшы.

Аўтары
Лічыльнікі
Раім наведаць

Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Як нас знаходзяць
-