На двары вясна лямантавала
Ваша адзнака: Нет Сярэдні: 4.5 (4 галасоў)

На двары вясна лямантавала
У каралях ранішняй расы –
Быццам ёй заўсёды неставала
Гэтых зорак, сонца і красы.

І нястрымна вабіў тонкім пахам
Бэзава-чаромхавы шацёр
Але чорны цмок імклівым жахам
Кіпцюры над светам распасцёр.

Ад глыбінь падняўшыся пякельных,
Горыччу нябачнай паласнуў…
І смала атрутаю страшэннай
Пацякла на юную вясну.

У адно імгненне, з ніткай лёсу
Разарваўшы векавую быль,
Чысціню нявінную заносіў
Папяліста-рудай смерці пыл.

І маўчыць зямля бясконцым болем
Колькі год. У роспачы, адна,
Жухне цішынёю наваколля
У жалобе юная вясна.

Аўтары
Лічыльнікі
Раім наведаць

Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь