НА АХВЯРЫ
Ваша адзнака: Нет Сярэдні: 5 (106 галасоў)

Знаёмыя з могiлак твары,
Змарнелi, згарэлi пакосы.
Зямельцы маёй на ахвяры -
З чорным халодныя росы.

Пакрылi свiнцовыя хмары,
Стронцый крывёю пралiўся.
Зямельцы маёй на ахвяры -
Як боль гэты хутка забыўся.

Вiтаюць дзiцячыя мары,
Ад слёз адвярнулiся зоры.
Зямельцы маёй на ахвяры -
Кожны чацвёрты зноў хворы.

Сяргей Брандт, 22.06.2013

Аўтары
Лічыльнікі
Раім наведаць

Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Як нас знаходзяць
-