Мітынгуем, крычым, енчым зноўку...
Ваша адзнака: Нет Сярэдні: 1 (1 голас)

Мітынгуем, крычым, енчым зноўку,
Хата поўна чарнобыльскім ліхам, —
Ды ў альсе зноў зацёхкаў салоўка
Па-над ціхім гняздом салаўіхі.

Падае — аслабелая — голас
З парадзелага ўзлеску зязюля, —
Ды звініць зноў на раніцу колас,
Дзе надоечы пела матуля.

Пакалечаны рэхам, спаткнуўся
Ў сон-траве бледны месяц двухрогі, —
Ды над Шчарай зноў дуб развінуўся
Звонам лісця ачуньваць дарогі.

I я пэўнюся ў болі і скрусе:
Хата бацькава, матчын падворак
He даруюць, калі не азвуся
Салавейкам над гнёздамі гора.

Аўтары
Лічыльнікі
Раім наведаць

Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь