Малітва наступнасці
Ваша адзнака: Нет Сярэдні: 4.3 (8 галасоў)
Хай свеціцца імя Твае, Беларусь, У стронцыі, цэзіі, ліціі! Як і ва ўсе вякі, Душу быць ласкавай змусь, Дазволь слязам, Ужо радыеактыўным, Ліцца. Хай свяціцца імя Твае, У палыновым вянку Гаратніца. Хай цвіце твой дзядоўнік Калючы, таму што безабаронны. У цябе на слыху перагукваюцца Радыяцыя і радаўніца. Чакаючы ў гнёзды буслоў, Дагніваюць на ліпах бароны. Хай свЯціцца імя Твае, Маці сумная! Хмару радыеактыўную Хусцінай ад Бога Ты на самыя вочы насунула - Не чуеш, не бачыш Нічога. "Самота паломніцтва". Мінск, "Мастацкая літаратура", 1990Air Jordan VII 7 Retro Championship

Аўтары
Лічыльнікі
Раім наведаць

Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Як нас знаходзяць
-