Мае сны
Ваша адзнака: Нет Сярэдні: 5 (4 галасоў)

Не да песень, не да весялосці,
Не хмяліць нават чарка віна.
Да бацькоў я прыехаў з горада ў госці,
І ўначы вачэй не самкнуў давідна.

А пад саменькі ранак адолела змора.
І прысніўся пякельны і вычварны сон:
На гары я стаю, а наўкол быццам мора,
Толькі ў ім не вада, а барвовы пясок.

Я пясок паімкнуўся адгрэбці барвовы,
Бо і вёску, і родную хату угледзеў.
Але раптам здранцвеў – і ні рухаў, ні мовы,
Толькі вухкала штосьці удалечы недзе.

Скамянела усё, а барвовы пясок,
Як агонь, запаўзаў і у студні, і ў хаты.
Я ў адчаі спрытомнеў і крыкнуў праз сон:
“Там жа людзі! Куды ён, куды ён, пракляты!

Як жа жыцьмуць у вогненным пекле яны!?”
Прачынаюся. Гулка калоціцца сэрца.
О Чарнобыля крыж! О жахлівыя сны!
Спачуваю, каму вас сасніць давядзецца.

Аўтары
Лічыльнікі
Раім наведаць

Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Як нас знаходзяць
-