Крылатыя коні
Ваша адзнака: Нет Сярэдні: 5 (3 галасоў)

Палошча вятрыска збуялыя гоні,
Люляе ўспаміны задумлівы бор,
І мчаць мае згадкі – крылатыя коні –
У снах на палескі на родны прастор.

Бо там я пакінуў нязбыўныя мары –
Дадому ірвецца бясконца душа,
Дзе я у маленстве блукаў па імшарах,
Дзе ўецца да хаты старая шаша.

Хоць знаю – не будзе ніколі звароту,
Ў той час непаўторны, той час залаты,
А сэрца ўсё болей ад году да году
Імкнецца у край свой праз навісь слаты.

І гэта не проста хвіліны натхнення,
Калі закіпае паэтава кроў, –
Радзімы павечнай жывой прыцяжэнне,
Мазольная сувязь паніклых вякоў.

Аўтары
Лічыльнікі
Раім наведаць

Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Як нас знаходзяць
-