Дзве бяды, адно жыццё
Яшчэ не ацэнена

Беларускі народ пакутуе цяпер больш за іншых. Павялічылася смяротнасць насельніцтва, многія людзі цяжка хварэюць. Прывяду сумны прыклад з жыцця маёй сям'і. Праз год пасля чарнобыльскай аварыі раптоўна памерлі адзін за другім мае дзядуля и бабуля. Гэта было вялікім горам для мяне і маёй маці. Я вельмі любіў іх. Дзядуля і бабуля гадавалі мяне з таго моманту, калі мне споўніўся год, і да самай школы. Больш за трыццаць гадоў яны працавалі настаўнікамі ў Мядзельскім раёне. З самага ранняга дзяцінства прывілі мне любоў да кніг, павагу да людзей, любоў да роднага краю. Асабліва шмат вольнага часу бавіў са мною дзядуля: чытаў казкі, майстраваў цацкі, вадзіў у лес і поле, дзе мы захапляліся прыгажосцю беларускай прыроды. Дзядуля расказваў мне пра свае дзяцінства, як ён у трынаццацігадовым узросце трапіў у 1941 годзе адзін з Маладзечанскай вобласці ў піянерскі лагер "Артэк". У хуткім часе пачалася Вялікая Айчынная вайна. Не змог вярнуцца дзядуля ў акупіраваную фашысцкімі захопнікамі Беларусь. Ён пабываў з артэкаўцамі і іхняй важатай і пад Масквой, і ў Сталінградзе, і ў Алтайскім краі.

У гэты час без вестак прапаў на вайне дзядулеў бацька, а яго старэйшы брат Павел загінуў на фронце дзевятнаццацігадовым юнаком. Маці майго дзядулі выплакала вочы па сваім мужу і двух сынах, пра лёс якіх не ведала ўсю вайну. I якой жа радасцю было для яе вяртанне малодшага сына з "Артэка"!

Дзядуля расказваў мне, як ужо ў сталым узросце сустракаліся артэкаўцы ваенных гадоў у Мінску, Маскве, Таліне, у Белакурысе Алтайскага краю і ў самім "Артэку".

Дзядуля памёр раптоўна. А праз пяцьдзесят дзён памерла бабуля. Ім не было і шасцідзесяці гадоў.

Мы перакананы, што чарнобыльская аварыя і радыяцыя паскорылі смерць дарагіх нам людзей. Калі б не было Чарнобыля, не было б і гэтай бяды ў нашай сям'і. I не толькі ў нашай.

Чарнобыль у лёсе маёй Радзімы — гэта Чарнобыль у маім лёсе. Калі беларускі народ пераадолее ўсе чарнобыльскія цяжкасці, ён стане на шлях адраджэння.

Я веру ў светлую будучыню нашай рэспублікі.

Аўтары
Лічыльнікі
Раім наведаць

Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Як нас знаходзяць
-