Мой родны кут — Ветка — невялікі гарадок па-над Сожам. Там нарадзіліся мая маці, бабуля і прабабуля. Мне здаецца, што гэта самы прыгожы і прывабны куточак нашай роднай Беларусі. Калісьці, зусім даўно, тут нават Емяльян Пугачоў спыняўся на адну ноч. А які ў нас музей!