БЕЛЫ БЕРАГ-ЧЫСТЫ БЕРАГ
Ваша адзнака: Нет Сярэдні: 5 (160 галасоў)

Адаму Рагаўцу з вёскi Белы Бераг

Цяжка ў вёсцы без “хазяйкi”,
Печ адна, няма каровы.
Крапiва па ўсёй дзялянцы,
Хлеў разобраны на дровы.

Ля вярбы дзiравы човен
I людзей у вакне не бачна.
Трошачкi iмжыць сталёвым,
Радыяцыi фон значны.

Адзiнота з таго веку,
Cмак металу, кроў на вуснах.
Узнагарода - боль за рэчку
З вёсак гнала беларусаў.

Дзед адзiн вунь дажывае
I не пойдзе ён нiкуды.
Свой апошнi час чакае,
Пяе песнi, верыць у цуды.

25.01.2013 Сяргей Брандт

Аўтары
Лічыльнікі
Раім наведаць

Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Як нас знаходзяць
-