На свежы дах спусціўшыся з гары,
гуляюць сонечныя пратуберанцы.
Лічы, усё даведзена да глянцу:
веранды, вокны, сцежкі на двары.
Ёсць унутры серванты і трумо,
усё начынне мае выгляд боскі...
Ды на абліччы збудаванай вёскі
ляжыць бяды пякучае кляймо.
Цвітуць півоні на ўзвышэнні град,
буяе пышна агурочнік чыйсьці —
паверх пялёсткаў, маладога лісця
бяжыць, як босы сірата, пагляд.
Стаў вельмі грукатлівым часу бег,
а плыў жа ціха, нібы па рацэ ён...
Знікае смех, бы хтосьці па рацэпту
стаў выдаваць калісьці танны смех.
Прайсці журбе ў вароты шмат прасцей,