Аравіцкія яблыкі
Ваша адзнака: Нет Сярэдні: 4.5 (11 галасоў)

Спякотаю дыхаў пагодлівы жнівень,
І час на Палессі гарачы стаяў.
Палеткі забрудзіў атрутлівы лівень.
Ніхто тут не сеяў, ніхто і не жаў.

Убачыць такое не зычу нікому:
Цагляная школа лазой абрасла,
Валяецца лялька ля зграбнага дома.
Мая тут сяброўка юнацтва жыла.

Мне цяжка да болю ў такое паверыць.
У кінутай вёсцы гуляе журба.
Пустэчаю зеўраюць вокны і дзверы.
Драты з электрычнага звіслі слупа.

Ля крамы ўпоравень з дахам – дзяды,
Ля клуба на ганку пласцінка разбіта...
Стагналі ад яблык налітых сады,
А мне ж падалося, што людзі нібыта.

Аўтары
Лічыльнікі
Раім наведаць

Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Як нас знаходзяць
-